Моўная хвілінка “Мова родная – мова жывучая”
1 верасня ў філіяле “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” да Дня ведаў прайшла моўная хвілінка “Мова родная – мова жывучая”. Вучні сумесна з бібліятэкарам зрабілі падарожжа ў беларускую мову. Чыталі вершы, разгадвалі беларускія загадкі. Бібліятэкар зачытала выказванні пісьменнікаў пра беларускую мову.