Музей беларускай кнігі
На экскурсію, у музей Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа, завіталі навучэнцы 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма”. Бібліятэкар Царік А. І. распавяла дзецям пра “Жыццё і творчасць Якуба Коласа і Янкі Купалы”, эксурсія падрыхтавана да Дня роднай мовы.
Навучэнцы дазналіся што, сярод мноства цудоўных моў, ёсць толькі адна, якая завецца роднай. Родная беларуская мова – гэта вялікі нацыянальны скарб, які трэба берагчы і шанаваць. Нашы дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.



