Пад мірным небам Беларусі
✨Напярэдадні самага галоўнага свята Дня Перамогі члены слонімскага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса, сумесна з ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа” далучыліся да грамадска-літаратурнай акцыі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза Пісьменнікаў “Пад мірным небам Беларусі” і прачыталі свае вершы прысвечаныя гэтаму вялікаму святу. 📍Мэта акцыі з дапамогай мастацкага слова аддаць даніну памяці і пашаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, за магчымасць жыць пад мірным небам,прыцягнуць увагу прадстаўнікоў розных пакаленняў аб недапушчальнасці паўтарэння жахаў вайны.
📌Чытаюць Ірына Войтка, Надзея Салейка, Галіна Урадзімская, Тамара Пяцеліна, Наталля Чартапалохава, Наталля Новік-Сімончык


