Пазнавальная гадзіна “Сбережём тепло и свет”
У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Селявічы” правялі пазнавальную гадзіну “Сбережём тепло и свет”. Мерапрыемства, якое было накіравана на фарміраванне ў дзяцей адказных адносін да зберажэння энергіі прайшло весела, пазітыўна і прадуктыўна. У выніку вучні набылі новыя веды аб правілах энергазберажэння. Дзеці паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні, пазнаёміліся з кнігамі па гэтай тэме.