Пазнавальна-гульнёвая гадзіна “Родная мова, цудоўная мова!”
Пазнавальна-гульнёвую гадзіну “Родная мова, цудоўная мова!” правялі 20 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” для выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №16 г. Слоніма”. 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Як жа вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба глядзець тэлеперадачы, слухаць радыёперадачы, чытаць кнігі на беларускай мове. Разам з бібліятэкарам дзеці ўспомнілі казку “Курачка Раба” на беларускай мове, вывучылі пацешку, згулялі ў гульню “Што гэта!?” і адгадвалі загадкі. Да мерапрыемства падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Добры дзень, кніжка беларуская!”.