Пазнавальныя старонкі «Пра вайну нам раскажуць хай кнігі»
У рамках літаратурнага марафона «В 44-ом пришла в Принёманье Победа» для дзяцей групы падоўжанага дня ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна» бібліятэкар філіяла «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына» правяла пазнавальныя старонкі «Пра вайну нам раскажуць хай кнігі». Увазе дзяцей прадстаўлена выстава «Помнім і чытаем пра вайну», з паліц якой школьнікі даведаліся аб розных творах літаратуры, радкі якіх яскрава перадаюць карціну падзей часоў вайны, дапамагаюць уявіць тое, што давялося перажыць людзям у час вайны, адчуць страх, боль кожнага героя, а таксама парадавацца разам з імі Перамозе. Святочны настрой мерапрыемству надало выступленне пачынаючага баяніста Бельскага Арцёма. Вайна… Перамога…Яны будуць жыць у нашай памяці, сэрцах, бо яны жывуць на старонках кніг, у фотаздымках, пісьмах, песнях, у кіно. Кнігі – гэта ніткі памяці, сувязь пакаленняў. Таму, чытаючы кнігі, мы будзем ведаць і помніць.