Паседжанне аматарскага аб’яднання «Вясёлка»
Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Вясёлка» пры філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына» паспяхова ўдзельнічалі ў віктарыне «Галасы прыроды». З задавальненнем адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, разгадвалі рэбусы і красворды, адначасова дзяліліся сваімі назіраннямі і асабістым вопытам узаемаадносін з прыродай. Яркай нітачкай любові, пачуцця адказнасці, турботы аб прыродзе з боку дзяцей было пранізана ўсё мерапрыемства.


