Паседжанне аматарскага аб’яднання “Краяведайкі”
15 красавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” адбылося паседжанне аматарскага аб’яднання “Краяведайкі” пад назвай “Усё жыццё прысвяціў Айчыне”. Мерапрыемства было прысвечана знакамітаму слонімскаму старасце Льву Сапеге. На мерапрыемстве вялася гаворка пра цікавыя звесткі з жыцця вельмі вядомага чалавека з гісторыі Беларусі. На сімвалічнай карце Слоніма адзначылі асноўныя пераўтварэнні, якія ўнёс Леў Сапега ў Слоніме падчас свайго стараства. У гэты дзень для наведвальнікаў аб’яднання адбыўся неверагодны сюрпрыз – паседжанне нечакана наведаў знакаміты беларускі пісьменнік, наш зямляк Уладзімір Ягоўдзік. Дзеці з вялікім задавальненнем пагутарылі з пісьменнікам. Пасля мерапрыемства дзеці выразілі жаданне і сфатаграфаваліся каля помніка Льву Сапеге.











