Пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні
У філіяле “Сялявіцкая сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Прыйшлі святкі – пачаліся Калядкі”. На свята з тэатралізаваным прадстаўленнем завіталі работнікі філіала “Сялявіцкі цэнтр культуры”. Мерапрыемтсва прайшло з гульнямі, жартамі, каляднымі вершамі і песнямі, а затым работнікі культуры наведалі бальніцу сястрынскага дагляду і перадалі ўсім пацыентам салодкія падарункі.