Пасяджэнне літаратурна-музыкальнай гасцёўні “Ручнік вышываны на шчасце і долю”
Чарговае пасяджэнне літаратурна-музыкальнай гасцёўні “Ручнік вышываны на шчасце і долю” адбылося ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сялявічы”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб магічным сэнсе ўзораў у сімволіцы беларускага ручніка, аб іх відах, аб прыгажосці працы чалавечых рук. Да мерапрыемства арганізавана выстава-прагляд “Повезь часоў – беларускі ручнік”, гучалі вершы М. Танка, Л. Геніюш, А. Русака і інш.