Пасядзелкі «З дабром у сэрцы – да чысціні душы»
У філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына» у межах Года беларускай жанчыны адбыліся пасядзелкі са сталымі людзьмі пад назвай «З дабром у сэрцы – да чысціні душы». Сустрэча сабрала ўсіх жадаючых, каб правесці час у душэўнай, эмацыянальна цёплай і ўтульнай атмасферы, каб падзяліцца дабром, чысцінёй спраў і думак. Размова ішла ў накірунку стварэння ў сэрцах павагі да сямейных традыцый і да жанчыны, як галоўнага носьбіта гэтых традыцый, выхавацеля кожнага наступнага пакалення сям’і. Цеплыня ўспамінаў, парады для моладзі надалі кожнаму ўпэўненасць у неабходнасці захавання і развіцця дабрыні ў сваіх сэрцах.



