Пасядзелкі “Мудрай старасці паклон”
13 кастрычніка, напярэдадні святкавання Дня маці, у філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшлі святочныя пасядзелкі “Мудрай старасці паклон”. Сустрэча пачалася з паказа тэатралізаванай пастаноўкі Леапольда Родзевіча “Збянтэжаны Саўка”, ролі ў якой выканалі супрацоўнікі бібліятэкі Маразан Н. Л. і Пасюк Т. П. Пасля прадстаўлення за святочным сталом гучалі віншаванні са святам ад самай старэйшай і самай малодшай матуль Казлоўскай Л. П. і Навікевіч А. А. Госці разышліся з бібліятэкі ў самым добрым настроі, кожны з іх атрымаў у падарунак кветкі.