Паэтычная гадзіна “Не змоўкне голас песняроў”
У філіяле “Дзіцячая раённая бібліятэка” з нагоды 140-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа прайшла паэтычная гадзіна “Не змоўкне голас песняроў”. Бібліятэкар А. А. Якута пазнаёміла дзяцей з старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіяй народных паэтаў. Вучні слухалі і самі чыталі творы пісьменнікаў, адгадвалі па ўрыўку назву вершаў.