Паэтычная гасцёўня “Слаўны сын зямлі беларускай”
6 лютага спаўнілася 110 год з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Выдатны паэт і грамадзянін аставіў нам выдатную літаратурную спадчыну. Да гэтай даты ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Слоніма” прайшла паэтычная гасцёўня “Слаўны сын зямлі беларускай”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфічнымі звесткамі аб паэце, а таксама расказала аб яго творчасці і літаратурнай дзейнасці. У завяршэнні ўдзельнікам прапанавалі пазнаёміцца з літаратурнай выставай “Слаўны сын зямлі беларускай”.



