Паэтычны марафон “Чараўнік беларускага слова – Янка Купала”
У скверы па вул. Першамайскай прайшоў паэтычны марафон “Чараўнік беларускага слова – Янка Купала”, што арганізавалі супрацоўнікі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Падчас мерапрыемства гучалі пранікнёныя словы пра беларускага песняра, як ён душой успрымаў мілагучную, вольналюбівую песню роднай зямлі і дарыў яе свайму народу. Затым паэтычным марафонам па скверыку несліся словы яго вершаў і гучала меладычная музыка песен, якія нарадзіліся па творчасці Янкі Купалы: “Явар і Каліна”, “Спадчына”, “Мая малітва”.