Прававое падарожжа “Канстытуцыя – дзяржавы закон!”
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” прайшло прававое падарожжа “Канстытуцыя – дзяржавы закон!”. Віншаванні са святам прагучалі ў адрас юных грамадзян нашай краіны. Далей яны даведаліся аб гісторыі прыняцця і змяненняў Канстытуцыі, аб яе значнасці ў забеспячэнні дзяржаўнага строю, рэгуляванні дзейнасці ўсіх органаў улады, абароны праў і свабоды грамадзян. Разгледзелі састаў дакумента – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі свае правы і абавязкі, прымянілі свае веды на рашэнні прыкладаў жыццёвых сітуацый. Вядома, што пазнанне законаў падлеткамі – гэта аснова паводзін у грамадстве. А жыццёвыя веды з’яўляюцца адным з важнейшых прынцыпаў прававой адукацыі маладых грамадзян.







