Прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына «Слонік і гармонік»
Сяргей Мікалаевіч Чыгрын – беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Ён больш вядомы як аўтар кніг гісторыка-краязнаўчых і літаратуразнаўчых артыкулаў. Але сваю творчую дзейнасць распачаў вершам «Свеціць сонейка» ў часопісу «Бярозка» (1975). Затым выйшлі зборнікі паэзіі «Шчырая Шчара» (1993), «Горад без цябе» (1999), «Лірыка» (2007), «Камень Міндоўга» (2009). І вось у гэтым годзе выйшла з друку кніга вершаў для дзетак «Слонік і гармонік».
Прэзентацыя гэтай кніжкі прайшла ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сялявічы” з дзецьмі з прышкольнага лагера “Глыбінка” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Сялявіцкі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна”. На сустрэчы прысутнічаў сам аўтар. З вялікім задавальненнем дзеці слухалі як Сяргей Мікалаевіч расказваў пра сваю кніжку, зачытваў вершы з яе. Рабяты паўдзельнічалі ў конкурсах, прапанаваных аўтарам, задавалі шмат пытанняў.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Літаратуразнавец, крытык, паэт, краязнавец – Сяргей Чыгрын”.