Размова ў выставы «Чалавек – гэта цэлы свет»
25 чэрвеня ў філіяле «Гарадская бібліятэка № 4» прайшла размова ў выставы «Чалавек – гэта цэлы свет», прысвечанай 125–годдзю з дня нараджэння К.Чорнага.
Класік беларускай літаратуры, вялікі майстар манументальнага эпічнага жанру, адзін з складальнікаў сацыяльна–псіхалагічнага рамана.
Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з біяграфіяй і творамі пісьменніка: «Лявон Бушмар», «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне». Творы аўтара вызначаюцца займальнасцю ў паказе супярэчлівых момантаў гісторыі, спрашчэннем сюжэтных момантаў на карысць ідэйных установак.
У канцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала невялікую літаратурную віктарыну па творчасці пісьменніка.





