Рыгор Ігнаценка “Бабіна лета”
Ігнаценка, Р.К. Бабіна лета: апавяданні: для дзяцей мал. шк. узросту / Рыгор Ігнаценка. – Мінск: Звязда. – 2025. – 48 с.
У зборнік увайшлі апавяданні Рыгора Ігнаценкі на тэму роднай прыроды.
Яны пазнаёмяць юнага чытача з багатым раслінным і жывёльным светам Беларусі, з прыкметамі розных пор года, а таксама з жыццёвымі прыгодамі, павадкамі насельнікаў нашых лясоў, палёў, лугоў.
У Электронным каталозе на нашым сайце вы зможаце знайсці, у якім з філіялаў ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” ёсць гэтая кніга.


