Свята вёскі Васілевічы
31 ліпеня бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” прыняла ўдзел у свяце вёскі “Мая маленькая радзіма”. У пачатку святочнага мерапрыемства перад аднавяскоўцамі і гасцямі выступіла кіраўнік справамі Васілевіцкага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Анатольеўна Сасноўская. Бібліятэкар Таццяна Іванаўна Скок расказала гасцям гісторыю з’яўлення, станаўлення і развіцця вёскі Васілевічы. На свяце віншавалі юбіляраў і мнагадзетныя сем’і. Атрымалі віншаванні і падарункі жыхары вёскі за лепшы прысядзібны ўчастак. Для самых маленькіх гасцей свята працавалі атракцыёны і гандлёвыя палаткі з ласункамі.