Святочная канцэртная праграма «Хвала вашаму ўзросту»
1 кастрычніка супрацоўнікі філіяла «Азярніцкая сельская бібліятэка» сумесна з філіялам «Азярніцкі цэнтр народнай культуры» правялі святочную канцэртную праграму «Хвала вашаму ўзросту», прысвечаную Дню пажылых людзей. Павіншаваць аднавяскоўцаў са святам прыйшла і старшыня Азярніцкага сельскага выканаўчага камітэта Анна Іосіфаўна Пяцько. Самыя цеплыя словы гучалі ў гэты вечар у адрас паважаных, працавітых людзей, якіх мы па праву можам назваць багаццем нашай краіны, яе залатым фондам. Добры настрой дарылі прысутным песні, сцэнкі, вершы ў выкананні самадзейных артыстаў. Бібліятэкарам Наталляй Маразан была падрыхтавана кніжная выстава «Адкрыем кніг цудоўныя старонкі» і прачытанне верша народнага паэта Беларусі Якуба Коласа «Сабе і сваім равеснікам”
Ідуць за падзеяй падзеі,
За годам праходзяць гады.
Зірнеш на сябе, дабрадзеі, —
Эх, дзе ж ён, твой час малады?!
Глядзіш — насядаюць маршчыны,
У вусах блішчыць сівізна…
Калі, ну калі вы, часіны,
Зрабілі старога з блазнá?
Няма тае лёгкасці, спрыту,
Бурчыш, асуджаеш грахі:
Гарэзнасць свая ўжо забыта,
Цішэеш, як вечар глухі.
Звычайная, простая з’ява,
Закон адзінакі для ўсіх,
А ў люстра зірнеш — нецікава,
Няўзнак засумуеш на міг.
Ды чорт яе, з той сівізною:
Хай лысіна свеціць, як блін,
Ты ж клыгай старэцкай ступою,
А думай — мне дваццаць адзін!
( 13.12. 1936)