Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі
Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі: зборнік навуковых артыкулаў Вып. 3: да 80-годдзя Вялікай Перамогі / укладальнікі: А. М. Літвін [і інш.]; рэдакцыйная калегія: А. А. Каваленя (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2025. – 348, [1] с.
У зборніку змешчаны матэрыялы па ваеннай гісторыі Беларусі, у якіх асвятляюцца сучасныя навуковыя падыходы ў даследаванні праблем Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, развіцця ваеннага мастацтва таго часу і яго ўплыў на сучасную ваенную навуку, раскрываецца злачынная сутнасць нямецка-фашыстскага акупацыйнага рэжыму і правядзенне ім генацыду беларускага народа. Пры асвятленні аўтарамі партызанскага руху шырока выкарыстаны архіўныя дакументы. У матэрыялах знайшла сваё адлюстраванне такая актуальная праблема, як захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
У Электронным каталозе на нашым сайце вы зможаце знайсці, у якім з філіялаў ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” ёсць гэтая кніга.


