Сустрэча аматарскага аб’яднання “Юны дазнавацель”
5 сакавіка ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” адбылася сустрэча аматарскага аб’яднання “Юны дазнавацель”. Сустрэча была прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню. Напярэдадні свята 8 сакавіка удзельнікі аб’яднання пазнаёміліся з цікавымі кнігамі прысвечанымі мамам, чыталі вершы, апавяданні беларускіх пісменннікаў: Аляксея Якімовіча “Каб мама ўсміхалася”, Генадзя Аўласенка “Чыя мама лепшая”. Дзеці разам з бібліятэкарам рабілі сюрпрызы для мам.