Сустрэча, прысвечанная 80-годдзю з дня нараджэння Алега Бембеля
Да дабра праз слова
12 снежня ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адбылася сустрэча, прысвечанная 80-годдзю з дня нараджэння паэта, музыканта, публіцыста, філосафа, члена літаратурнага аб’яднання імя А. Іверса Алега Бембеля (у манастве манах Іаан). На мерапрыемстве прысутнічалі моладзь, чытачы сталага ўзросту, пісьменнікі літаб’яднання, якія з задавальненнем слухалі вершы ў выканнанні юбіляра пра моладзь, пра Жыровіцкі манастыр, пра Божую Маці. Вершы айца Іаана заклікалі да дабра, чысціні, святлосці, да веры ў Бога. Цёплыя віншаванні пачуў Алег Бембель ад калектыва бібліятэкі, ад сяброў літаб’яднання. Слонімскія пісьменнікі Ірына Войтка, Надзея Салейка, Тамара Пецеліна, Мікалай Емельянчук чыталі вершы, якія яны прысвяцілі айцу Іаану. Не абышлося без песень у гонар юбіляра, які добрым словам дапамагае людям.