Турнір эрудытаў «Знаўцы роднай мовы»
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вучні ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Слоніма» прынялі ўдзел у турніры эрудытаў «Знаўцы роднай мовы». Бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы А. В. Бэркус арганізавала для іх цікавыя віктарыны: «Складзі фразіалагізм», «Перакладчык», а таксама конкурс «Прадоўжы твор», дзе трэба было адгадаць вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць, пацвердзіўшы любоў да роднай мовы. У завяршэнне мерапрыемства дзеці азнаёміліся з тэматычнай выставай «Родная мова – крыніца празрыстая».







