Літаратурна-музычная гасцёўня “Нам года – лишь мудрости ступенька”.
У філіяле “Сялявіцкая сельская бібліятэка” сумесна з філіялам “Сялявіцкі цэнтр культуры” першага кастрычніка праведзена літаратурна-музычная гасцёўня “Нам года – лишь мудрости ступенька”. Падчас мерапрыемства гучалі песні і вершы, праводзіліся вясёлыя гульні. Павіншавать прысутных са святам прыйшлі ўдзельнікі дзіцячага гурта эстрадных спеваў філіяла “Сялявіцкі цэнтр культуры” і госць з Расіі – Аляксандр Шалашоў, які выканаў цудоўныя рамансы і песні. Людзі, узрушаныя цёплым прыёмам, частаваліся гарбатай настоянай на травах і кожны ў падарунак атрымаў букет з кветак. Завяршылася мерапрыемства віншаваннем пажылых людзей у бальніцы сястрынскага дагляду. Работнікі культуры перадалі салодкія падарункі для ўсіх пацыентаў бальніцы.