Да 65-годдзя Уладзіміра Ягоўдзіка
Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. З 1982 г. жыве ў Менску. У 1982-1990 гг. – супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г. – рэдактар газеты «Дзеці і мы». Сябра СП СССР з 1985 г.
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»).
Напісаў для дзяцей п’есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).
Філіял “Сурынская сельская бібліятэка”


