“Халакост – як гэта было…”
У філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” да дня памяці ахвяр Халакоста прайшоў час відэаінфармацыі “Халакост – як гэта было…”. Наведвальнікі бібліятэкі сабраліся, каб яшчэ раз успомніць тыя жудасныя падзеі, бо кожны з іх лічыць, што мы не павінны забываць аб тых часах, каб мы і нашы нашчадкі ніколі не паўтарылі і не перажылі такое. Бібліятэкар прапанавала прагляд відэаролікаў і агляд выставы.Удзельнікі прачыталі душэўныя вершы і ўрыўкі з літаратуры.Усё гэта выклікала розныя эмоцыі: слёзы, страх, спачуванне, удзячнасць.