Экскурсія «Пра роднае і годнае!»
Вучні 1-3 класаў ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна» наведалі філіял «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына» з экскурсіяй «Пра роднае і годнае!».
Бібліятэкар прапанавала дзецям адказаць на пытанне: што для іх самае дарагое, любімае і роднае? Першымі адказамі былі — сям’я і Радзіма, затым школа, прырода, сябры, наша мова, кнігі і іншае. Дзеці разважалі, выказвалі сваё меркаванне, а бібліятэкар прапанавала ім пачытаць і паглядзець цікавыя кніжкі, паслухаць звесткі пра вядомыя і невядомыя месцы і падзеі ў нашай Беларусі. Для новых наведвальнікаў была арганізавана экскурсія па бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з памяшканнем бібліятэкі, з размяшчэннем фондаў, з выставамі, пагулялі ў гульні і сталі паўнапраўнымі чытачамі бібліятэкі.




