Экскурсія ў музейны пакой беларускай кнігі
У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа для навучэнцаў 3 класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Слоніма” прайшла займальная аглядная экскурсія ў музейны пакой беларускай кнігі, якая адкрыла для дзяцей багаты літаратурны свет.
У першым аддзеле, прысвечаным Якубу Коласу, з дапамогай бібліятэкара Царык Алены школьнікі бліжэй пазнаёміліся з жыццём і творчасцю вялікага песняра беларускага народа, чыё імя з гонарам носіць бібліятэка. Вучні з цікавасцю разглядалі фатаграфіі і рэдкія выданні кніг пісьменніка.
Другі аддзел раскрыў перад трэцякласнікамі Слонімскія літаратурныя імёны. Тут юныя чытачы даведаліся пра таленавітых землякоў, паэтаў і пісьменнікаў Слонімшчыны, пра тое, як аўтары апявалі ў сваіх радках прыгажосць роднага горада і яго наваколля.
Напрыканцы экскурсіі прысутным было прапанавана паўдзельнічаць у лялечным тэатры і разыграць казку “Рак-вусач” і вершаванае апавяданне “Савось-распуснік”.







