Экскурсія ў музей беларускай кнігі
Дзеці з прышкольнага лагера «Брыганціна» ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Слоніма» здзейснілі падарожжа па краязнаўчых сцяжынках Слонімшчыны, наведаўшы каштоўную крыніцу краязнаўчых ведаў – музей беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Бібліятэкар Беркус А. В. расказала аб жыцці і творчасці Я. Коласа і слонімскіх пісьменнікаў Уладзіміра Ягоўдзіка, Аляксея Якімовіча, Сяргея Чыгрына і інш. Рабяты азнаёміліся з рэдкімі і старадаўнімі кнігамі пачатку 20 ст., сярод якіх –каштоўнае выданне слонімскага пісьменніка Гальяша Леўчыка “Чыжык беларускі” (1912 г.). Такія мерапрыемтвы спрыяюць выхаванню ў дзяцей і моладзі любові да роднага краю, развіццю цікавасці да гісторыі малой радзімы, яе знакамітых людзей.