Экскурсія ў музей беларускай кнігі
З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшла экскурсія ў музей беларускай кнігі для вучняў летняга лагера “Бригантина” ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Слоніма. Бібліятэкар Царык А. І. расказала пра творчую спадчыну беларускіх песняроў. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі пра жыццёвы і творчы шлях класікаў сусветнай і беларускай літаратуры.
На прыканцы мерапрыемства самыя актыўныя дзяўчынкі і хлопчыкі чыталі вершы нашых славутых паэтаў.