Экскурсія ў музей беларускай кнігі
28 ліпеня музей беларускай кнігі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа наведала адказны сакратар часопіса “Бібліятэка прапануе” Лідзія Макаранка. Падчас агляднай экскурсіі бібліятэкар Беркус А. В. пазнаёміла яе з юбілейнымі выданнямі, рэдкімі кнігамі Я. Коласа 1914, 1928 гадоў, прадставіла агляд жыццёвага і творчага шляху слонімскіх пісьменнікаў Г. Леўчыка, В. Таўлая, А. Іверса, С. Чыгрына і інш.




