“Экспрэс-чытанні “Я з кнігай адкрываю свет прыроды”
20 жніўня ў філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” сустрэліся ўдзельнікі дзіцячага клуба “Вясёлка”. Падчас экспрэс-чытанняў “Я з кнігай адкрываю свет прыроды” дзеці зачытвалі і абмяркоўвалі ўрыўкі пра прыроду з кніг У. Ягоўдзіка, М. Пазнякова, С. Трафімава і іншых. Дзяўчынкі разгадвалі крыжаванку “Свет вакол нас”. Да мерыпрыемства была падрыхтована выстава кніг “Праз кнігу – любоў да прыроды”.