Этна-вандроўка “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю Радзіму”
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбылася этна-вандроўка “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю Радзіму”. Дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера “Краязнаўцы” ДУА “Сярэдняя школа №10 імя В.І. Пеляніцына г. Слоніма” пазнаёміліся з ручніком – як сімвалам беларускай культуры, з рэгіянальнымі асаблівасцямі у ткацтве, значэннем колераў і элементаў арнамента. Асаблівую ўвагу дзяцей звярнулі на сыравіну, якую выкарыстоўвалі нашы продкі у ткацтве (загатоўку і апрацоўку льновалакна).
З відэароліка выхаванцы даведаліся аб унікальным фенамене, які выйшаў за межы Беларусі, Неглюбскай тэкстыльнай традыцыі з яе фантастычнымі арнаментамі на ручніках, уключаных у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
А таксама, з цікавасцю слухалі інфармацыю пра ткацкую суконную фабрыку ў Слоніме, што належала памешчыкам Пуслоўскім.




