Інтэрактыўнае вандраванне “Падарожжа па моўных скарбах”
“Падарожжа па моўных скарбах”– пад такой назвай 21 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Слоніма” прайшло інтэрактыўнае вандраванне, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа Т. А. Сявец нагадала, што наша беларуская мова самая цудоўная, мілагучная і прыгожая.
Дзеці чыталі вершы нашых слонімскіх паэтаў прысвечаныя роднай мове. Затым прайшла конкурсная праграма, у якой дзеці паказалі валоданне роднай мовай і кемлівасць. Адгадвалі загадкі (“Адгадай загадку”), даючы адказы па-беларуску.Складалі беларускія прыказкі з пераблытаных палавінак (“Знаўцы беларускага фальклору”). З дапамогай мімікі і жэстаў паказвалі фразеалагізм, а астатнія распазнавалі яго (“Рухаючая сіла”). З вялікім задавальненнем разгадвалі “Літаратурную крыжаванку” і весела адправіліся ў “Падарожжа па моўных скарбах”.







