Краязнаўчы вернісаж “Мой куточак дарагі”
Краязнаўчы вернісаж “Мой куточак дарагі”, прысвечаны году малой Радзімы, правялі супрацоўнікі ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа” на базе філіяла “Азярніцкі цэнтр народнай культуры” ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў”. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга Наталля Гурская звярнулася да прысутных са славамі прывітання, расказала пра работу філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” і ў якім гістарычна значным месцы знаходзіцца аграгарадок Азярніца. Бібліятэкар філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” Наталля Маразан правяла літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Гальяша Леўчыка, а бібліятэкар Аддзела абслугоўвання Раённай бібліятэкі імя Я.Коласа Аксана Беркус падрыхтавала абзорную інфармацыю пра музей беларускай кнігі і падрабязней спынілася на каштоўных матэрыялах, звязаных з жыццем і творчасцю Гальяша Леўчыка. Пад час мерапрыемства дэманстравалася выстава “Таленты роднага краю”, на якой былі прадстаўлены кнігі слонімскіх пісьменнікаў.
Адразу пасля мерапрыемства адбылася сустрэча мясцовых жыхароў з даверанай асобай дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі, рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, кандыдатам гістарычных навук Ірынай Фёдараўнай Кітурка. Сфера навуковых інтарэсаў Ірыны Федараўны – беларускія землі ў XVIII стагоддзя. Цікавасць у Ірыны Федараўны вызвала і праведзенае мерапрыемства. Яна пажадала каб усе адносіліся з любоўю да сваёй зямлі, прымалі непасрэдны ўдзел у жыцці роднага краю, адносіліся па гаспадарчы, каб не згубіць і тое што маюць.