Літаратурна-музычная кампазіцыя “Мова нязменная ў вяках нятленная”
Да Дня роднай мовы ў філіяле “Сялявіцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Мова нязменная ў вяках нятленная”. Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення свята. Удзельнікі мерапрыемства паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, праслухалі прыгожыя беларускія песні, прынялі ўдзел у віктарыне. Усе адчулі, якая мілагучная, прыгожая родная мова.