Пазнавальны пазл “З кожнага па слову, каб ведаць родную мову”
“А ці ведаеце вы сваю родную мову?” – першае пытанне да юных чытачоў прагучала ў філіяле “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка” на мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Для прысутных быў падрыхтаваны пазнавальны пазл “З кожнага па слову, каб ведаць родную мову”. Дзеці праверылі свае веды беларускай мовы ў час гульні “Перакладчыкі”, затым паўдзельнічалі ў віктарыне-лабірынце “Гартаючы старонкі”, сабралі беларускія прыказкі і прымаўкі з раскіданых слоў, паслухалі вершы на беларускай мове і атрымалі салодкія прызы.