Урок прыродазнаўства “У прыроды ёсць сябры: я, ты і мы”
23 лютага ўдзельнікі аб’яднання “Вясёлка”, філіяла “Сянькоўшчынская сельская бібліятэка”, яшчэ раз даказалі, што з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі прыроды. Яны без асобых цяжкасцей рашылі ўсе заданні і адказалі на пытанні, што прагучалі на ўроку прыродазнаўства “У прыроды ёсць сябры: я, ты і мы”. Усе разам паразважалі, што значыць сябраваць з прыродай і як далей падтрымліваць гэтае сяброўства.