Выстава-агляд «Першы і самы народны паэт беларускай зямлі»
Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён адначасова выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. У філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы» прайшла выстава-агляд прысвечаная дню нараджэння Янкі Купалы «Першы і самы народны паэт беларускай зямлі». На мерапрыемстве ўдзельнікі пазнаёміліся з аўтабіяграфіяй пісьменніка і чыталі яго творы.



