Час паэзіі “Пясняр беларускай мовы”
У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна”, да дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, прайшоў час паэзіі “Пясняр беларускай мовы”. Вучні з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Слоніма” пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускага пісьменніка, праслухалі і прачыталі вершы знакамітага паэта. Напрыканцы мерапрыемства дзеці арганізавалі флэшмоб, вылажыўшы з вялікіх літар імя пясняра.