Гучныя чытанні “Песня Купалы будзе жыць і жыць”
У дзень нараджэння славутага песняра Беларусі Янкі Купалы ў філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Песня Купалы будзе жыць і жыць”. Бібліятэкар нагадала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы, зрабіла агляд выставы кніг яго твораў. Вучні старэйшых класаў чыталі ўслых вершы “Мая малітва”, “Мужык”, “А хто там ідзе?”, “Не глядзі”, “Явар і каліна”, “На Купалле” і іншыя.