Кніжны хіт-парад “Як даўнi cкарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”
Да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў ДУА “Жыровiцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” бiблiятэкар падрыхтавала кніжны хіт-парад “Як даўнi cкарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”. Вучням былi прадстаўлены кнiжныя выданнi, якiя адлюстроўваюць пачуццё павагi i любовi да роднай мовы. Дзеці перакладалi словы i словазлучэннi на беларускую мову, успамiналi прыказкi i прымаўкi, чыталi вершы.







