Паэтычная гадзіна “Любіць балюча”
29 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №4” адбылося мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца і крытыка Алега Антонавіча Лойкі. Паэтычная гадзіна пад назвай “Любіць балюча” сабрала чытачоў, якіх глыбока цікавіць жыццё і шматгранная творчасць нашага земляка.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй пісьменніка, яго прафесійным шляхам і багатай літаратурнай спадчынай. Асаблівую ўвагу было нададзена цяжкім гадам дзяцінства Алега Лойкі, якія супалі з суровымі выпрабаваннямі Вялікай Айчыннай вайны. У завяршэнне мерапрыемства ўсе з задавальненнем слухалі і чыталі вершы паэта.



