ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” прыняла актыўны ўдзел у святочнай праграме Дня беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.
1 верасня ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” прыняла актыўны ўдзел у святочнай праграме Дня беларускага пісьменства. На вуліцы Першамайскай працавала пляцоўка нацыянальных літаратур “Дыялог літаратур – дыялог культур”. Тэматычныя кніжныя выставы былі прадстаўлены бібліятэкай мясцовым жыхарам і шматлікім гасцям. Выстава “Па старонках бібліятэчнага летапісу” знаёміла ўдзельнікаў свята з гісторыяй бібліятэкі. Кнігі пра Е. Полацкую, Ф. Скарыну, С. Буднага, В. Цяпінскага былі прадстаўлены на выставе “Асветнікі зямлі беларускай”. З матэрыяламі пра слонімскіх пісьменікаў можна было пазнаёміцца на выставе “Літаратурныя таленты ад роднай зямлі”. Цікавасць у гасцей свята выклікала імправізаваная “Комната Алега Лойкі” і экспазіцыя “Вялікакракоцкая сельская бібліятэка-музей імя Я. Купалы”.
На працягу дня працаваў “Літаратурны мікрафон”, дзе ўсе жадаючыя мелі магчымасць чытать вершы і пачуць паэтычныя чытанні ў выкананні мясцовых пісьменнікаў і літаратараў. З сваімі вершамі выступілі слонімскія паэты: Марыя Дмухоўская, Галіна Сазонкіна, Зінаіда Русак, Ала Мурына, Людміла Фарбер-Кандрацьева, Анісія Журовіч, ТаццянаТрафімчык і іншыя.