Дыялог “Напісана вайной, увекавечана кнігай”
У межах абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны” у філіяле “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” адбыўся дыялог “Напісана вайной, увекавечана кнігай”. Пра Вялікую Айчыную вайну напісана мноства літаратурных твораў. Асноўную лепту ўнеслі творцы, якія не па чутках былі знаёмыя з жахамі тых страшных падзей, самі прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай. Аўтары ў сваіх творах даносілі “акопную” праўду таго эпахальнага часу, якую павінен ведаць кожны грамадзянін, каб найвялікшая трагедыя больш ніколі не паўтарылася.
Бібліятэкар разам з прысутнымі чыталі ўрыўкі з кнігі “Ніколі не забудзем”, якая напісана дзецьмі і для дзяцей, што яны бачылі ў дні вайны. Чыталі вершы Пімена Панчанкі “Навекі слава”, “Дзеці вайны” і іншыя.