Краязнаўчая старонка “Любі свой край, паважай сваю гісторыю”
20 чэрвеня ў філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая старонка “Любі свой край, паважай сваю гісторыю”, да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар расказала чытачам аб тым, што кожны беларус павінен ведаць свае карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, якія імелі звычаі і традыцыі. Удзельнікі мерапрыемства чыталі ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў.