Літаратурныя нататкі «Прырода Беларусі”
Беларусь – краіна-прыгажуня, з багатым прыродным убранствам з блакітных стужачак рэк і азер, у сукенцы з зяленых дубраў і яркіх квятастых лугоў. Многа прыгожага і таямнічага ў прыродным багацці Беларусі. Літаратурныя нататкі «Прырода Беларусі” правялі з прышкольным лагерам СШ № 5. Дзецям расказалі пра Белавежскую пушчу, нацыянальны парк “Нарачанскі”, пра “беларускія мальдзівы” – мелавыя кар’еры пад Ваўкавыскам, пра помнікі прыроды нашай роднай Слонімшчыны. Дзеці адгадвалі “лясныя” загадкі пра жывел і птушак лесу і раслінны свет, праглядалі кнігі, якія змяшчаюць інфармацыю пра прыроду Беларусі.



