Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка”
10 лістапада ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Праменьчык” філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” на чарговае пасяджэнне запрасілі члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў С. М. Чыгрына. Сяргей Мікалаевіч распавеў прысутным аб сваей творчасці, падзяліўся ўспамінамі пра А. Лойку, А. Іверса, А. Сучка, затым прадставіў літаратурны альманах “Паланэз”, у якім змешчаны творы нашых землякоў Міхаіла Шуляка, Алеся Сучка, Кандрата Лейкі і ўдзельніцы аб’яднання Дар’і Раманінай. На сустрэчы гучалі вершы паэта “Дождж”, “Разам з народам сваім застануся…”, “Кажыце сваяцтва, а не радство…” у выкананні Маразан Н., Самуты Ю. і Раманінай Д.